|
Паехалі
Маршрут турысцкі быў вядома Распрацаваны добра так, Што грошы, калі ўзяў хто з дому, Патраціць мусіш! Толькі так, А не іначай… Хто у крамах, Паспее сувенір купіць… Ну, а мужчыны ўсё таксама Патрацяць, піва каб папіць. Крыху аўтобус затрымаўся – У горадзе музеі ёсць… І кожны пасажыр стараўся Усё дагледзець - ён жа госць! Пасля жанчыны захацелі Наведаць крамы, а яшчэ Схадзілі к берагу рачулкі Глядзець, як там вада цячэ. Вядома, дома гэтак сама Цячэ вада, трава расце… Ды тут турызм: паўней і крама І лісцеў болей на кусце! Ўсё паглядзелі, ўсё купілі І грошы распусцілі ўсе… Усе закуткі абхадзілі … Пайшлі збірацца пакрысе К аўтобусу. А там, вядома, Хто прыпазніўся – дзесьці стаў У краме ў чаргу, як дома… Рот чуць разявіў і адстаў. Але, нарэшце, паступова Ўсе падышлі. Але чаго Ў аўтобус не садзяцца – Проста, шчэ не хапае аднаго. Чакалі дзесьці з паўгадзіны… Мо, што купляе… Трэба ж жыць… Ў жанчынаў варыянт адзіны - Хай за аўтобусам бяжыць! І прымаўкі пайшлі бадзёра, Што і кірмаш без аднаго Адбудзецца. І што сямёра Ўжо не чакаюць аднаго. Рашылі - трэба ехаць ўсё-ткі, Хай даганяе!.. Ды дарма… Пачулі ціхі голас цёткі: - Дык, то ж шафёра і няма!.. Дзмітрый Краскоўскі (п.Івянец, Валожынскі раён)
автор - dimkras :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|