Паляванне
Усім вядома: паляўнічы,
Як і рыбак, ілгун шчэ той…
Цікава: не баіцца дзічы,
А сам – у жонкі пад пятой.

Таму, мо, кожную нядзелю,
Шчэ не паспее сонца ўстаць,
Ён чэша ў лес, як чорт кудзелю,
Трафей яшчэ адзін прыдбаць.

Калі ж і зноў няма старання
Трафей дабыць – халера з ім…
Крыху прылгаў і паляванне
Найлепшым можа здацца ўсім.

Круціў я асцярожна жорны
Той байкі, што пачуў раней…
Магчыма – гэта гумар чорны,
Хоць, праўда, ёсць яшчэ чарней.

Ды, паляўнічы, расказаўшы,
Лупіў у грудзі кулаком,
Што, каб лухту якую ўзяўшы,
Ён не трапаў бы языком.

У паляўнічых – маюць права! -
Як паляванне ўжо прайшло,
Па чарцы зробяць, ды забава –
Бутэлькі разбіваць на шкло.

Іван стралкоў закончыў школу,
Лічыўся лепшым… Толькі штось
Бутэлькі біў, а вось жывёлу…
Мог ад яго ўцячы і лось.

Сябры пажартаваць рашылі
І паспрачацца заадно.
Даўно ўжо языкі тачылі,
А справы так і не відно.

Патрон узялі, шрот дасталі
Ды напісалі лічбу пяць.
З Іванам зноў спрачацца сталі -
Не можа ён ваўкоў страляць!

Хоць гэты шрот якраз па зверу,
Ды, што па зверу! Можа стаць
Любы, не выйшаў хто з даверу -
Іван спрабуе хай страляць.

За дваццаць крокаў, як не пнецца
Ён не патрапіць – гэта факт…
Паціху ўжо Іван злуецца:
- Хутчэй заробіце інфаркт!

Сябры паціху рагаталі…
Адзін за дваццаць крокаў стаў,
Астатнія паўкругам сталі…
Івану хтось патрон падаў.

Іван глядзіць – дык то ж на воўка,
Бо зверху надпіс – лічба пяць.
Дзевяткай замяніў ён лоўка,
Драбнейшым, качак каб страляць.

Сябрам жа весела… Рагоча,
Храбрэц на чацвярэнькі стаў
І нават порткі зняць ён хоча…
Сябры крычаць: "Ну, ўсё, дастаў!..."

Іван ружжо узняў над плотам,
Калі свавольнік уставаў…
Хірург, гадзіны дзве, пад потам,
Драбіны з цела даставаў.

Дзмітрый Краскоўскі (п.Івянец, Валожынскі раён)
автор - dimkras  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики