Сюрпрыз
Жыццё, вядома, вельмі часта –
Сюрпрыз вязеш, ці ўжо прывёз –
Паверне ўсё так выкручаста:
Ці смех праз слёзы, ці да слёз…

Гісторыю пра службу ў войску
Знаёмы дзядзька расказаў.
Ён за рулём ды па-геройску
Ў Маскве калісьці “наразаў”,

Як сёння кажуць… Ды і шчасце
Не абмінула, бо тады
Вазіў ён камандзіра часці.
Так праляцелі тры гады…

Ў той час па тры гады служылі…
Міхась збіраўся ўжо дамоў
І дні апошнія кружылі,
Як лісце ўвосень… Без прамоў

Міхась з сябрамі выйшлі з часці –
Дазвол на гэта, ясна, быў –
Дамоў каб што купіць… На шчасце
Ніхто, вядома, не забыў,

Што дома ёсць бацькі, каханка
І ў кішэні грошы ёсць…
Ды з падарункамі – да ганку,
Дамоў прыедзеш ты як госць!

Міхась рашыў купіць гадзіннік.
Каб нават у вадзе ішоў!
У краме быў такі адзіны…
Міхась ўздыхнуў: "Ну, ледзь знайшоў!.."

У часці вечарам, вядома,
Да бацькі ліст ён напісаў:
- Чакай, бо хутка буду дома!
Каб там адзін не раскісаў!..

Мой падарунак не забудзеш!..
Спытае кожны – не міне!
Да смерці карыстацца будзеш
І шчэ да смерці хопіць мне!

Не буду я табе хваліцца,
Растуць як грушы на вярбе…
Убачыш – можаш паваліцца!
Сюрпрыз, хай, будзе для цябе.

Пра тое, што паспеў жаніцца
Ў Маскве, Міхась не напісаў…
На чорта заранёў дражніцца,
Каб кожны языком часаў.

Міхась пісаў: прыедзе рана…
Ля вёскі каб яго чакаў.
Галіўся бацька так старанна,
Бо сына з войска сустракаў!

…З кабіны выйшла прыгажуня,
Саскочыў з кузава Міхась…
Пасля дажджу не знойдзеш дурня
Мясіць пяшком да вёскі гразь!

Сусед, як ехаў на работу,
Падвёз. Пасля багаж дастаў…
Ды, нешта, бацька каля плоту,
Як укапаны, раптам стаў.

Ў зубах затухла цыгарэта…
Сказаў – кругамі не хадзіў:
-Ну, дзякуй Міхасёк за гэта!
Вось угадзіў, дык угадзіў!

У бацькі – нібы яблык вочы!
Забыў, што сына сустракаў…
Да дзевак быў калісь ахвочы –
Такога нават не чакаў!

- Ты мне пісаў, што з ёй да смерці
Я пражыву – ні даць, ні ўзяць!..
З такой пражыць – вы мне паверце –
Дык не захочаш паміраць!..

Міхась намёк даў вельмі тонка –
Пасля смяяўся аж да слёз:
- Мая, знаёмся, бацька, - жонка!..
Табе ж – гадзіннік я прывёз!

Дзмітрый Краскоўскі (п.Івянец, Валожынскі раён)
автор - dimkras  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики