|
Машына
Сцяпан прыдбаў сабе машыну – Па вёсцы з ранку лупцаваў… Зайшоў ў сталоўку праз гадзіну – Сябрук яго там працаваў. Нібы дырэктар генеральны, У поўны голас заявіў: - Міхась! Мне сёння мінеральнай! Машыну ўчора я купіў! Таму ўжо ніколі піва Наліць сабе не папрашу… Табе, мо, здасца гэта дзівам – З спіртным я больш не саграшу! - Нашто табе, Сцяпан, машына? Ці для цябе ўсё трын-трава?! Вышэй за люк на паўаршына Твая напэўна галава! Магчыма ты, Сцяпан, забыўся, З правамі колькі ладаваў?! На шчасце год, амаль, не брыўся – Разоў пад дваццаць, мо, здаваў!.. Калі ж ты на веласіпедзе – Не буду сёння ўжо маўчаць : - Глядзіце, людзі! Сцёпка едзе! Хавайся ў бульбу! – ўсе крычаць. Нікому не здалося дзівам, Што, ўпаўшы, галаву разбіў… У суботу з крамы нёсся з півам – Веласіпедам Тэклю збіў… Сваю суседку…Ды каб толькі… Цябе баіцца ўжо народ! Курэй жа падушыў ты столькі, Што вёска ела б цэлы год!.. А тут машына!.. Ты адразу Паедзь у лес ганяць лісу. Задушыш там яе, заразу!.. Ну, добра, добра!.. Прынясу… Хвілін праз пяць - вось гэта дзіва! - Міхась з падносам падышоў. Не з мінеральнай. Куфаль піва!.. Сцяпан яму: "Ну, ты знайшоў Пажартаваць хоць нейкім чынам. У цябе ж я піва не прасіў! Мне грошы трэба для дзяўчыны… Каб я ды кветак не купіў!.." Міхась Сцяпану: "Смачна есці!.. Каб я з цябе ды грошы браў!.. Хоць вёска ўздыхне нарэшце – Тваю машыну нехта ўкраў!" Дзмітрый Краскоўскі (п.Івянец, Валожынскі раён)
автор - dimkras :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|