|
Пісьмы
Сягоння раніцай Міколу Кузьма ля пошты напаткаў. -Што сумна так глядзіш наўкола? Мо, хочаш выпіць?! – запытаў. -Ты што, Кузьма?! Ці з дуба рухнуў, Ці жонка есці не дае? Ад грошай можа і не пухну, Ды, колькі ёсць – усе мае! Забыўся, мабыць – я ўжо кінуў. З паўгода, пэўна, як не п”ю! Ля пошты ў скрыню пісьмы кінуў… Аб”явы кожны дзень даю. Ва ўсе газеты… Можа дзесьці Душа, такая, як мая, Чакае пару… Ты данесці Мне пісьмы памажы! Бо я Яшчэ з мяшкамі павалюся Сярод дарогі – я ж жаніх!.. Раней быў дужы – не хвалюся – Адзін мог выпіць за траіх. -А што хоць пішуць? Ці сакрэтна! -Ды не, Кузьма, я не таю… Амаль у кожным… І канкрэтна: -Паслухай, забяры маю! Дзмітрый Краскоўскі (п.Івянец,Валожынскі раён)
автор - dimkras :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|