Рэцэпт для цешчы
К дачцэ ў госці, ў выхадны,
Гасцінцы не забыўшы ўзяць,
Прыехала матуля… Ды
За стол адразу садзіць зяць.

- Як бульба? Смачна з селядцом?!-
Хвілін праз дзесяць, запытаў.
- Калі я быў яшчэ хлапцом,
Рэцэпт у кніжцы прачытаў…

Чакаў, напэўна, што яго
Пахваліць цешча незнарок…
А ёй было не да таго…
Сказала, ўзяўшы агурок:

- Нашто прыправы дадаваць!
Прыдумаў іх якісьці “дуб”!
Як пачала я іх жаваць,
То адкрышыўся нават зуб!

Дачка, каб спрэчкі не было
І мужа каб абараніць,
Рашыла, ўсё-такі, святло
На справу гэтую праліць:

- Самой мне трэба рыхтаваць!
Ты, мама, ужо прабач мяне,
Бо спрабавала каштаваць
І штось не так, здалося мне!

Вядома ж – гэта не сакрэт –
Ніякіх там прыпраў няма.
У мундзірах бульба, вінегрэт…
Іх не рабіла я сама.

То ж муж, а я тут не была…
Зламаць на ім бы качаргу,
Бо прычапіўся як смала:
“Давай табе дапамагу!”

Збіралася я мыць дзяцей…
Дапамагчы яму ўзбрыло!
На кухні каб бываў часцей,
Такога, ясна, не было б.

Стараўся ён, як толькі мог!
Прасіла не спяшаць – дарма!
Ды, што казаць тут – дапамог!..
І вінавата я сама!

- Ці чысціць бульбу?! – у мяне
Спытаў, калі на кухні быў.
Я адказала:
- Ясна – не!
…Відаць, яшчэ і не памыў!..

Дзмітрый Краскоўскі (п.Івянец,Валожынскі раён)
автор - dimkras  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики