|
Жанчыне часу не стае...
Усім занятак Бог дае. Жанчыне ж-часу не стае. Бяжыць то ў хлеў, то ў агарод, То не прыбрана хата. Ды не шкадуйце вы яе- Сама і вінавата. Калі быў створаны Сусвет, Тварэц рашыў падацца ў свет, Праверыць-людзі як жывуць, Працуюць або лынды б'юць, Ці ўмеюць іншым спачуваць... І стаў свой план ажыцяўляць. І бачыць Ён: кабета жне. -Ты пакажы дарогу мне. (Так правяраў людзей не раз.) А тая буркнула ў адказ: -Мне голаў некалі падняць, А тут шчэ будуць замінаць. Паспачуваў Тварэц жанчыне, Затым сустрэў касца ў лагчыне. Касец работу прыпыніў, Паважна з Богам гаварыў. Яму дарогу паказаў Ды закурыць прапанаваў. Пра што тут, людцы, гаварыць: Не стане ж Бог табе курыць! Але Тварэц зрабіў выснову. Такія Ён прамовіў словы: Мець час ты будзеш, чалавек. Так будзе ўвесь астатні век. А праз адну гадзіну жанчыну гэту З-за працы ўсе не ўбачаць свету. Ала Дзікая (Дзяржынскі раён)
автор - lubovdikaya :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|