|
Дзверы
Мікола раніцай прачнуўся, У акно зірнуў і абамлеў! Сусед пёр дзверы, аж сагнуўся – Відаць ад водкі “ашалеў”! З дзвярамі нёсся ён з-за хлева, Дзе прыбіральня іх стаіць… Пасля да склепу ўзяў, налева… Відаць “здурнеў” – што тут таіць! Рашыў Мікола: санітараў Суседу трэба вызываць! Відаць, той здаў учора тару, Зняў код і зноўку – выпіваць! Мікола падыйшоў да плоту І, каб сусед не адлупіў, Спытаў адразу пра работу, Дзе дзверы гэткія купіў… Міхась адно махнуў рукою: – Ды не адны – чацвёра ўзяў! Хоць трое трэба для пакояў… Чацвёртыя – то ж для раззяў! У трох пакоях, пастараўся І дзверы ўсе ўжо начапіў. Мікола здзіўлена спытаўся: – Начорта ж лішнія купіў? – Вісела ў метро аб”ява: “Дзвярэй купіце трое ў нас, Чацвёртыя – вось гэта з”ява – У падарунак, Вам, якраз!” А ты б адмовіўся, Мікола, “Халяву” гэткую ўпусціць?! Не знойдзеш дурняў, ты, наўкола! Калі, шчэ, гэтак, падфарціць?! Таму прывёз я дзверы ў хату І падарунак, свой, забраў. Але ж, ты, ведаеш Агату! Каб толькі воўк яе задраў! Ніяк не можа ўцяміць, баба, Што падарунак ёсць такі! Ну, праўда, выпіў я не слаба – Дамоў прыйшоў аніякі! А раніцай, мне, што сказала: Што дзверы я, маўляў, купіў І грошы ўзяў – дзе паказала, А ўсе астатнія – прапіў! То дзверы лішнія я мушу, Хоць у хляве, прыстасаваць, Бо будзе трэсці, нібы грушу, Мяне і моцна “прэсаваць”! І можа, нават, выгнаць з хаты!.. Ну, што з дзвярамі, мне, рабіць?! Нашуся, вось, як лось сахаты! Як не схаваю – будзе біць! Ды ўжо нічога не паправіш! Сказала: “Думай – час бяжыць! У прыбіральні дзверы ўставіш І там, да смерці, будзеш жыць!” Дзмітрый Краскоўскі (п.Івянец, Валожынскі раён)
автор - dimkras :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|