Песня пра лася
У першым класе сёння спевы. Раз спевы – трэба ўсім спяваць. Гучаць папеўкі і распевы, Вось толькі Каці не чуваць. -Чаму ты з намі не спяваеш І песня вывучана ўся… Ці запрашэння, шчэ, чакаеш? -Хачу, каб спелі пра лася! -Такой мы песні не вучылі, А, як запець, калі няма. У песнях – пэўна вы сачылі – Была і восень, і зіма. -І пра лася таксама пелі! -Не гавары абы чаго! – У класе дзець зашумелі: -Мы не спявалі пра яго! Настаўніцы спыніць бы спрэчку – Крыху ўжо стала замінаць – Бо песню, шчэ, вучыць пра рэчку… Ды пачала прыпамінаць: Успомніла, вядома, песні Пра зайца, воўка, парася… Ды, сярод іх – ну хоць ты трэсні – Няма, ніякай, пра лася. -Такой мы песні не спявалі… -Як – не?! – дзяўчынка ўжо злуе – Вы нават самі запявалі! Пачніце – кожны падпяе! -То, можа запяеш сама ты, А мы паслухаем цябе, Што там за лось такі сахаты? Ці хоць пра грушы на вярбе!.. Дзяўчынка стала – рукі ў бокі – Настаў нарэшце зорны час – Нібы збіралася ў скокі І зацягнула на ўвесь клас: -Сонейка свяці – ла - ся, У хмарку закаці – ла - ся… Дзмітрый Краскоўскі (п.Івянец,Валожынскі раён)
автор - dimkras :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|