Цяжкая праца
-Здароў, Іван!..
–Змітрок?! Здарова!..
-Ну, як жыццё?!.
–Ды, як сказаць…
Здароўе, я лічу, аснова –
Падстаў не маю крыўдаваць!

-А як там дзеці?..
–Дзякуй Богу!
Няма чаго яшчэ грашыць!
Да бацькі ведаюць дарогу –
Мне іх не трэба варушыць!

-А як на працы?..
–Верыш – цяжка!
Бо з Міхасём нам - як падняць!
На двух дзяліць – то вельмі важка
На плечы, кожнаму, прыняць.

Ды ўсё-ткі добра, што Антося
Спаткаць учора лёс нам даў…
Каб мы ўдвух – то дасталося б!
А так – хоць троху ён паддаў…

Каб не памог – было б нам гора!
Удвух бы не змаглі ніяк!..
Было пяць літраў… Ды ўчора,
Нарэшце, дапілі каньяк!

15 верасня 2012 года Дзмітрый Краскоўскі (п.Івянец)
автор - dimkras  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики