1. Прыгоды дэтэктыва Бру. Згублены доўг


Вельмi мудры журавель,
Сам iз Гента, Бру Мiшэль.
Дэтэктыў прыватны. Фірма
Мае аддзяленне ў Бiрме.

У Берлiне, у Афiнах
I каля старога млына.
Доўга, доўга разважае
Ён для усiх, усё шукае.

Вось прыйшоў клiент багаты -
Бабёр Жан, старшыня Рады.
„Мая справа – твае грошы!
Дэтэктыў, мне дапаможаш?

Я згубiў каля балотаў,
Доўг усяго майго народа.
Не магу цяпер я спаць,
Дапаможаш адшукаць?

Каб вярнуць мне звычнае -
Плачу табе налiчнымi.
Без гэтага вось доўга
Не змагу я правiць доўга!“

Дэтэктыў доўг адшукаў
I у дрыгве перахаваў.
Яму зноў узнагародай -
Падзякi ад народа.

А заўтра пройдуць выбары,
Бабра другога выбяруць.
Ён будзе добрай згодай,
Без доўга для народа.

Вось такi ён - Бру Мiшэль,
Вельмi мудры журавель.


Сяргей Брандт, 18.03.2013
автор - Weles  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики