У АДНО АКЕНЦА
Стаіць чарга перад акенцам,
За тэлефон прыйшлі плаціць.
Хто лямантуе, хто смяецца –
Чарга стаяла і стаіць.

– Чаму б вам не зрабіць дзве касы?
Стаім мы не ў чарзе за квасам!
Ідзём мы з працы, есці хочам!
Нам што – стаяць да самай ночы?

За шклом кабета – не ўсміхнецца.
Са зла ў руках папера рвецца:
– Мяне вы просіце дарэмна,
Не шкуматайце мае нервы!

Акенца побач – нехта спіць…
Кабета прад сабой глядзіць.
Ні пальцам не вядзе, ні вокам,
…Мо, думкі круцяцца далёка?

– Вы касу ўключыце другую?
…Яна зусім не рэагуе.
Сядзіць маўкліва, быццам сфінкс.
У зале гвалт чаргі павіс.

Злуюцца людзі і ўздыхаюць,
Чаргу у роспачы кідаюць.
…Няхай у вас усё трасецца –
Працуюць “у адно акенца”!

Анкудзінава Валянціна (г. Барысаў)
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики