Я паэт
Я паэт. Складаю вершы. Не адзіны я такі. I з'явіўся тут не першы, Бо былі ўжо мастакі, Чыя словы акрылялi, Нібы ў лепшае пасыл. "Калыхалi і люлялi", Як пісаў Гілевіч Ніл. Я паэт. Складаю словы, Нібы цэглу - будзе дом. Пакладу ў падмурак мову. Хутка выйдзе першы том. Расчыню насустрач дзверы, Як старонку адгарну, I ад кожнага па веры Да душы сваёй прыму. Я паэт. Мне вельмі цяжка Быць вялікім. Хоць ты плач! Выпіць з гора? Пушкін Сашка, Трэснуў кубак твой, прабач. Нельга піць. Ёсць лепей справы. Напішу пра гэта верш. Я паэт сваёй дзяржавы, Я Смаргонскі хлопец Серж. Сяргей Махнач, 01.02.2014
автор - М-Волос :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|