БАР
Пакуль жывыя, усе нам трэба:
Каму чарку, каму хлеба.
Краму нашу закрывалі,
Дужа мы перажывалі.

Як нам давядзецца жыць?
Дзецям сшыткі дзе купіць?
Мыла, лямпачкі, шкарпэткі,
Пральны парашок, сурвэткі…

Але вось адкрыўся бар!
Разнастайны тут тавар.
Прамтавараў хоць няма,
Дык зато бутэлек цьма.

Праўда тут не наліваюць,
А паштучна адпускаюць:
“Хлебны водар”, “Летні вечар”,
“Серенада” і “За встречу”
Прадаецца аж да ночы.
І гуляй, колькі захочаш.
Разбіраецца ўсе чыста.
У ладкі пляскае нячысцік,
Цешыцца, качаецца,
Што народ співаецца.

Дзікая Ала (Дзяржынскі раён)
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики