У лесе грукат увесь дзень
У лесе грукат увесь дзень. Дае канцэрт стары Алень. Што ж, юбілейныя сустрэчы! Дык пакажы ты спрыт хлапечы. Прыбеглі ўсе звяры лясныя, Каб паглядзець на цуды тыя. Бас-гітарыст – бязрогі Лось. Стаіць ён задуменны штось… За фартэп’яна сеў Бабёр, Усім вядомы ён акцёр. Удод – на ўдарных інструментах, І надта ж любіць кампліменты! Крот на цымбалах спраўна грае. Ён спрыт у гэтым тонкі мае. Вітае публіка лясная: Стары Алень аж расцвітае. Сядзяць Сарокі, Казадоі Ў партэры каля першай хвоі. З дупла Вавёрка назірае, Ад хвалявання замірае: “Ну і Алень, ну і артыст, А да таго і гумарыст!” Сабраў ён шмат там гледачоў – Аж не хапіла ўсім карчоў. Іграе, песенькі спявае І байкі ўсім распавядае. На тое ён і юбілей, Каб жыць было ўсім весялей. Бандаровіч Ала (г. Стоўбцы)
автор - breyvera :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|