ГАРОТНЫ ХАЛІМОН
Халімон у вёсцы жыў, Гаспадарыць ён любіў. Хату меў і меў каня. Толькі жонкі вось няма. Свята сёння правіць люд – Калядуюць там і тут. Толькі Халімон адзін – Сумна нават есці блін. Сербануў гарэлкі чарку, Падчапіў відэльцам скварку, Агурочак ды грыбок – Стаў вясёлым мужычок. Сеў на лаву, пасядзеў, У акенца паглядзеў, Шчэ за вухам пачасаў, Кумку Ганну прыгадаў: – Што ж мяне яна, зараза, Не пускае да Панаса? Так, сябруюць мужыкі – Аднаму піць не з рукі. Зырк: суседка на парозе, Бы варона на марозе; Дзверы ў хату адчыняе І што моцы кума лае. – Ах ты злыдзень, ах ты грак! Дурань, ёлупень, праснак! Што збуцвеў, як стары пень. П’еш і зранку, п’еш і ўдзень, Вочы ты свае заліў. Мусіць, зноў з Панасам піў?! Не заходзь у нашу хату, Чортаў п’яніца пракляты! Халімон ажно збялеў: Хутка шапку ён надзеў. Са стала ўзяў паўлітроўку, У ахапак – шчэ ватоўку. Слёзы разам паліліся. І адкуль яны ўзяліся? Хто яму параду дасць, Каб жыццё хадзіла ў масць? Вось такая доля-тля Вясковага бабыля, Калі нат у тое свята Ўжо свая не люба хата, Дык ідзі ж ты, Халімон, Да суседкі на паклон, Ёй цукеркі прынясі, Прабачэння папрасі: Будзе мір тады і лад. І сам чорт табе не брат! Мужыкам усім наказ: Добра бавілі каб час, Песні пелі б, жартавалі, Пра жанчын не забывалі. Валасевіч Людміла (г. Барысаў)
автор - breyvera :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|