|
СУСТРЭЧЫ З БЫЛЫМ
Згінь навекі з майго шляху Не прыходзь нават у снах. Бачу, у жыцці даў маху, Што і ўспомніць нават жах. Праляцелі дні, гадочкі, Калі франтам ты хадзіў. Зараз – босыя слядочкі: Нават боты ты згубіў! Маеш ціск вышэй зарплаты, Бо не любіш працаваць. Абібок з цябе заўзяты – Толькі піць, гуляць ды спаць. Галава твая злысела, Блінам масленым блішчыць Рабацінне густа села, Нешта пры хадзе трашчыць. Менш глядзець ты стаў у чарку, Мабыць, зрокам аслабеў. Не шукаеш больш каханку, Бо ў аўтсайдары зляцеў. Старасць ўжо не за гарамі, Некаму вады падаць? З маладосці думаць трэба, Як гадочкі дажываць. Дык сядзі ў абдымку з цмокам, З ім ты добра сябраваў. Усё выйшла табе бокам, Бо жыццё не шанаваў. Валасевіч Людміла (г. Барысаў)
автор - breyvera :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|