Уратаваў
Міхась настаўнікам працуе.
Правёў урокі і таму,
З партфелем у руках шыбуе
І вельмі весела яму.

Ідзе і ў ладкі ледзь не плешча,
Цішком пад нос сабе пяе:
Учора пазваніла цешча –
Адправіў жонку да яе.

Цяпер хоць месяц на свабодзе
З сябрамі можна піва піць!
Але зарадаваўся… Годзе!
Бо трэба, шчэ, замок купіць.

У хляве зусім іржавы… Сёння,
Калі пайшоў свіней карміць,
То ледзь адкрыў… Таму - з прасоння -
Прыйшлося малатком лупіць.

Міхась зайшоў у краму… Потым,
З замком пайшоў у гастраном…
Купіў там хлеб. Пасля, ўздоўж плоту,
Пашыбаваў праз стадыён.

Ды захацеў ён шлях да дому
Крыху, хоць сёння, скараціць.
На кладку трэба йсці, вядома,
Каб, гэты шлях дамоў, спрасціць.

Калі ж да кладкі ён дабраўся,
То зразумеў, што маху даў…
Бо за парэнчу каб трымаўся,
Прайшоў бы. Але не прыдаў

Увагі ён таму, што трэба
З партфелем у руцэ прайсці…
А ў другой – з замком і хлебам
Шчэ торбу несці… Дзе б знайсці

Каго, каб дапамог! Ды, дзе там!
Наўкол – хоць шарам пакаці!
Не клікаць жа з пагорка дзетак…
Усё-ткі, вырашыў ісці!

Дайшоў да палавіны кладкі
І ўжо падумаў: “Ну, дайшоў!
Хай дзеці пляскаюць у ладкі!”
Ды, раптам, танцаваць пайшоў!

Бо паслізнуўся і стараўся,
Каб раўнавагу ўтрымаць…
Нагамі біў, ледзь не валяўся,
Рукамі спрытна стаў махаць!

Каб затрымацца за парэнчу,
То трэба з рук усё пусціць…
У роспачы ён ледзь не енчыў –
Усё ж у рэчку паляціць!

“Замок жа хлеб на дно пацягне,
Партфель цяжкі – не паплыве,
Бо, кілаграм на дзесяць цягне!”-
Мільгнула думка ў галаве.

“За гэта ж, ясна, не павесяць,
Але ж да поту працаваў:
“Партфоліа” збіраў год дзесяць
І, з месяц, планы друкаваў!”

Ды, з усяго пусціў размаху
А выйшла, лепей чым хацеў!
Бо хлеб з замком у рэчку “бахнуў”,
Партфель – на бераг паляцеў!

І з слізкай падаючы кладкі,
Бо рукі вызваліць паспеў –
Хоць пляскай з радасці ў ладкі –
Схапіў парэнчу і вісеў.

І рады ён: хоць і без хлеба
Застаўся – мусіш выбіраць –
Ўсё ж планы друкаваць не трэба,
Ды зноў “Партфоліа” збіраць!

Дзмітрый Краскоўскі (п.Івянец)
автор - dimkras  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики