Лесавік спытаў мядзведзя
Лесавік спытаў мядзведзя “Колькі будзеш ты блукаць? Мне няёмка ад суседзяў, Бо яны палеглі спаць. Суслік спіць і спіць куніца, Цецярук таксама спіць, Аднаму табе не спіцца. Мабыць, што ў цябе баліць?” А мядзведзь яму сярдзіта: “Папрашу не панукаць! Як наемся я дасыта, Вось тады і лягу спаць. А цяпер, прабач, шаноўны, Выйшаў я не пахадзіць. Мой пузак яшчэ няпоўны, Трэба рыбкі налавіць”. І пайшоў дарогай тою, Што да рэчкі давядзе. Лесавік махнуў рукою: “Хай ідзе сабе, ідзе…” Хадневіч Любоў (г. Лагойск)
автор - breyvera :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|