ПЕСНЯ ПРА ЛАСЯ
У першым класе сёння спевы. Раз спевы – трэба ўсім спяваць. Гучаць папеўкі і распевы, Вось толькі Каці не чуваць. – Чаму ты з намі не спяваеш, І песня вывучана ўся… Ці запрашэння шчэ чакаеш? – Хачу, каб спелі пра лася! – Такой мы песні не вучылі, А як запець, калі няма? У песнях – пэўна, вы сачылі – Была і восень, і зіма. – І пра лася таксама пелі! – Не гавары абы чаго! – У класе дзеці зашумелі: – Мы не спявалі пра яго! Настаўніцы спыніць бы спрэчку – Крыху ўжо стала замінаць – Бо песню шчэ вучыць пра рэчку… Ды пачала прыпамінаць. Успомніла, вядома, песні Пра зайца, воўка, парася… Ды сярод іх – ну хоць ты трэсні – Няма ніякай пра лася! – То, можа запяеш сама ты, А мы паслухаем цябе, Што там за лось такі сахаты? Ці хоць пра грушы на вярбе!.. Дзяўчынка стала – рукі ў бокі – Настаў нарэшце зорны час – Нібы збіралася у скокі І зацягнула на ўвесь клас: – Сонейка свяці-ЛА-СЯ, У хмарку закаці-ЛА-СЯ… Краскоўскі Дзмітрый (п. Івянец, Валожынскі раён)
автор - breyvera :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|