|
Рахманая авечка
( байка) Адна знаёмая авечка Жыла ўвесь век, нібы за печкай, Нідзе ніколі не бывала, Заўсёды мірна спажывала Траву, што на зямлі расла. І, не раўняючы асла, Які заўсёды лез на вочы І да скандалаў быў ахвочы, Была рахманай і паслушнай, А да скандалаў раўнадушнай. Нікому ўпоперак – ні слова: Цярпець усё была гатова. За гэта ўсе з яе любоўна Мяхамі састрыгалі воўну. Была авечка вельмі рада, Што застаецца з голым задам: – Затое ветрык абвявае І горача не так бывае. Але аднойчы ўміг, раптоўна Спатрэбілася пільна воўна. Авечка воўны больш не мела Ды абрыдацца не хацела. У момант скуру аблупілі І пра бядачку ўсе забылі. ------------------ Цябе такое абміне, Калі сказаць умееш “не”. Тамара Бярэзіна (г.Маладзечна)
автор - breyvera :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|