Аса ў каранніку*
(байка)

У сям’ю да пчол, у караннік,
Прыбілася аса-прыблуда.
Адразу тут канфлікт узнік,
Бо інтрыганкаю ўсюды,
Дзе б толькі ні закінуў лёс,
Яе адразу ўсе лічылі
І цягу на кар’ерны рост
Даўно і лёгка раскусілі.
Але сцярвозная аса
На гэта нават не зважала
І ўсім раз-пораз, як магла,
Сваё паказвала джала.
На мэце мела круглы год
Сям’ёй пчалінай кіраваць,
Сама, не несучы даход,
Яе здабыткі спажываць.
Ды пралічылася яна,
Не ўзяушы ў брудны свой разлік,
Што адстаіць уся сям’я пчол
згуртаваны караннік.
Прыйшлося месца ёй шукаць
І прыстасоўвацца нанова,
Свае правы ўсталяваць
І выдаваць іх за аснову.
________

Я думаю, што кожны з нас
Асу такую сустракаў,
І пра каго вядзецца сказ,
Ён сёння з лёгкасцю пазнаў.

караннік* (абл.) – вулей, калода.

Тамара Бярэзіна (г.Маладзечна)
автор - breyvera  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики