|
Лякарства
У дачушкі вуха забалела. Нядзеля… Вечар… Выхадны… І маці вылечыць хацела, Ды каплі толькі вось адны. Даведнік «Медыцыны слова» Яна з паліцы дастае, Бо ў лячэнні ён – аснова. Вядома ж: ведаў не стае. Гартаючы яе старонкі, Знайшла (хоць зараз і прагрэс), Што са звычайнай самагонкі На вуха ставіўся кампрэс. Лячыліся так нашы продкі… Таму рашыла ўсё ж купіць У краме хоць бутэльку водкі… Вядома, каб кампрэс рабіць. Зайшлі ў краму, водку ўзялі, Да касы сталі ў чаргу… Пакупнікі пытанне ўзнялі: Маўляў, узяць бы качаргу Ды адлупіць такую маці! Куды міліцыя глядзіць!? Купіла б хлеба лепш дзіцяці! Касірка злосная сядзіць… Відаць, дзяўчынцы спачувае, Што цяжка з маці вось такой. Раз-пораз позіркі кідае Ды ўсё ківае галавой… Ды цудаў шмат на гэтым свеце… Ад маці каб адвесці грэх, Дзяўчынка, быццам па сакрэце, Удакладніла… Вось дык смех! Бо кожны пакупнік у краме, Калі пачуў – аслупянеў: – Купілі водку мы не маме. Бутэлька гэта – для мяне! Краскоўскі Дзмітрый (п. Івянец, Валожынскі раён)
автор - breyvera :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|