|
У цягніку
Выпадак гэты мне, прызнацца, Не варта больш ужо таіць… …Дзяўчынка – пэўна год дванаццаць – Адна ў тамбуры стаіць. Ужо прыпынак аб’явілі – Цягнік амаль што падышоў… З вагона дзверы адчынілі – У тамбур кантралёр зайшоў. Дзяўчынка весела сказала: – Дзень добры! – Потым зноў яму: – А я адразу Вас пазнала! А вы мяне – ніяк! Чаму?! Хоць інтэлект ён меў не горшы, Стаяў ды толькі пазіраў. І вельмі смешна лоб свой моршчыў – Відаць, радню перабіраў. Да кантралёра стала бокам: – І калі гэтак я стаю? А кантралёр: – Мо, што са зрокам? Дальбог – ніяк не пазнаю! Але цягнік тут супыніўся, Прыпынкі – ясна для чаго… З шыпеннем тамбур адчыніўся – Дзяўчынка скокнула з яго. З платформы крыкнула: – Во, памяць! Так недалёка да бяды! Вы добра гляньце – я ж той заяц, Якога ловіце заўжды! Краскоўскі Дзмітрый (п. Івянец, Валожынскі раён)
автор - breyvera :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|