Цяжкая праца
–Здароў, Іван!
–Змітрок?! Здарова!
–Ну, як жыццё?!
–Ды як сказаць…
Здароўе, я лічу, аснова –
Падстаў не маю крыўдаваць!

–А як там дзеці?
–Дзякуй Богу!
Няма чаго яшчэ грашыць!
Да бацькі ведаюць дарогу –
Мне іх не трэба варушыць!

– А як на працы?
– Верыш – цяжка!
Бо з Міхасём нам – як падняць!
На двух дзяліць – то вельмі важка
На плечы кожнаму прыняць.

Ды ўсё-ткі добра, што Антося
Спаткаць учора лёс нам даў…
Калі б мы ўдвух – то дасталося б!
А так – хоць троху ён паддаў…

Каб не памог – было б нам гора!
Удвух бы не змаглі ніяк!
Было пяць літраў… Ды ўчора
Нарэшце дапілі каньяк!

Краскоўскі Дзмітрый (п. Івянец, Валожынскі раён)
автор - breyvera  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики