|
БАЙКА ПРА ПАНАСА
Аднойчы неяк Бог паслаў Панасу Шчасце. Панас наш Шчасце ўхапіў, Хутчэй да сэрца прытуліў І нянькаўся з ім дзень да ночы. Глядзеў – ажно нудзелі вочы. Ды тут нагода выйшла к здзеку Пакінуць Шчасце чалавеку. Панас наш моцна зажурыўся. Ды што рабіць?! І ён скарыўся. Ішоў ад Шчасця – ледзь не плакаў. Карцелі вусны Шчасця смаку. Прайшоў тут час, Панас смуткуе Ды ў марах Шчасце апякуе. Аж Шчасце піша: “Чалавеча, Вазьмі мяне, прыходзь навечна!” Але Панаса роздум ўзяў, Хоць Шчасце моцна ён кахаў: “Каб Шчасце ўзяць, тут шмат што трэба Ламаць, змяняць… Ці ёсць патрэба? Лепш жыць, як жыў, і ўсё пакінуць, І Шчасце ад сябе адрынуць. Я ж столькі год пражыў без смуты, Хоць ў шчасці не было мінуты!..” І вось што Апанас рашыў: “Я стану жыць так, як і жыў!” …І так пражыў жыццё пануры, Цярпеў ўсе кпіны жонкі здуру, Дзяцей, бы дранікі, ляпіў Ды, кажуць, надта моцна піў. Таму выснова тут такая: Нішто табе не замінае! Калі ты хочаш шчасце ўзяць, Жыццё патрэбна памяняць! Няварта зменаў тых пужацца І за спадніцамі хавацца, Бо шчасце можа адвярнуцца, Камусьці іншаму ўсміхнуцца… У байцы нашай тое й стала. Быць можа, шчасце меней ззяла, Жыццё ж Панасава прапала! Алена Скробатава (г.Валожын)
автор - l-eska :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|