I СМЕХ, I ГРЭХ
Мятлу трымаю я ў руках,
З тугой гляджу на беспарадак —
Ну, выхадному, значыць, крах.
Як бруду гэткаму даць рады?
Раней субота — дыскатэка:
Гуляй свабодна хоць да дня!
Ды я даўно ўжо не студэнтка,
І новая ў мяне радня.
Мой муж, свякроў, Матвей і Ясік —
Усе занятыя штодня.
А ўвечары, вядома, «яшчык»,
Дзятвы па хаце бегатня.
Сваіх прашу аб дапамозе,
Бо ўсё паспець я не магу.
А мне адказ ледзь не ў парозе:
— Пасля табе дапамагу.
Кручу мятлу і ўверх, і ўніз…
Вось зараз напішу пісульку —
Зраблю для родненькіх сюрпрыз:
«Я паляцела ў Акапульку».

Шэрая Роза (в. Ілля, Вілейскі раён)скачать dle 11.3
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики