|
КОШКА І МОШКА
Байка Змятаў Андрэйка з ганка смецце. Ды не прыкмеціў, Што каля самае ягонай ножкі Ляжаць дзве крошкі: Вялізныя — ад кулябякі! А на траве гулялі два сабакі: Качаліся пад вішняй Кекс і Рэкс — Здымалі стрэс; Каля дзвярэй драмала Кошка; З-пад незабудкі выглядала Мошка: — Ай, крошкі! То ж не проста так абед! Як ёсць — банкет… Так спакушаюць Мошку крошкі! Але баіцца Кошкі… А Кошка, хоць драмала, прыглядалася. Ёй Мушак Мамай есці дазвалялася. А Мошак — можна? Не? І Кошка сумнявалася… Тым часам пасварыліся Сабакі — адважныя служакі: Не падзялілі Кекс і Рэкс напапалам біфштэкс. Грызня не жартам закіпела Так, што аж поўсць ва ўсе бакі ляцела. Ад Кекса Рэкс такую атрымаў «неспадзяванку», Што апынуўся аж на ганку. Тут Кошка як ашчэрыцца, як зашыпіць, На Рэкса з іскрамі ў вачах як паляціць! …А хто каму там вочы выдзіраў, А хто лямантаваў, хто скавытаў — Мошка не слухала і не глядзела: Спакойна свае крошкі ела. Так Мошка скарысталася хаосам, А Кошка засталася з носам. Мялешка Лілія, г. Клецк
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|