АДЗІНЫ ДЗЕНЬ
Устала рана я, раненька —
Муж шчыруе ля пліты.
Я спытала: «Даражэнькі,
Ці не з’ехаў з глузду ты?»
«Не, — ён кажа, — то не жарты,
Паглядзі ў календары:
У жанчын сягодня свята,
Кветкі вось табе, бяры!»
Вой! І праўда, аж няёмка,
Пераблытала я дні…
Дзякуй, міленькі. Літроўка
Ад мяне табе, прымі…
Завіхаецца мой любы,
У руках усё гарыць…
Быў такім яшчэ да шлюбу —
Сам умеў усё варыць.
Потым неяк абабі?ўся,
Страціў спрыт ці пастарэў.
Нават болей не сварыўся.
Стаў лагодны, пацішэў.
Пот цячэ па твары рэчкай —
Ладзіць Грышка мой бліны.
Усю кашулю перапэцкаў,
Рукі выцер аб штаны.
Рэжа ў салат цыбулю:
Слёзы ўсё цякуць ракой.
«Дай парэжу!» Ён мне: «Дулю:
Сёння свята, так пастой!»
З бульбай справіўся няслаба,
Хоць палову абкарнаў.
А на печы ўжо, як жаба,
Лезе цеста — многа спраў…
Моўчкі збоку назірала:
Колькі зроблена бяды!
Часткі посуду не стала,
Бруду на ўсім сляды…
Уголас я злаваць не стала —
Быў слабы ён, як дзіцё.
Падкасіла, бы навала,
Мужа бабскае жыццё…
Вось і ўсё — далоў пярэднік!
Усіх паклікаў да стала.
На абрусе адпаведна
Ваза кветкамі цвіла.
Дружна ўсёй сям’ёй паселі,
Віншаванняў чулі шмат.
Папілі ўсё ды паелі —
Рады Грышка не на жарт.
Час прайшоў — лепш не бывае
Ды лягла ад суму цень:
Як жанчыну ўспрымае
Муж мяне адзіны дзень…

Журава-Антанюк Людміла, г. Старыя Дарогіскачать dle 11.3
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики