ПАРАТУНАК
Да Пятра прыйшоў зямляк
Нечакана ў госці.
На прыступках па?даў так,
Што трашчалі косці.
На паверх чацвёрты поўз
Ён з апошняй сілы.
Гуз пад вокам, сіні нос.
Белы свет нямілы.
Вось на ложку ўжо ляжыць,
Паратунку просіць.
Гаспадар над ім дрыжыць,
Лекі-зёлкі носіць.
Мажа крэмам сінякі,
Холад прыкладае.
У кватэры крык такі:
«Ох, бяда якая!
Ой, памрэ, а што ж рабіць!?»
Пётра ўсхваляваўся.
Земляка ён пахмяліць
Раптам здагадаўся.
Той гарэлку прагна п’е.
Выжлукціў да донца
І заснуў. Відаць, яе
Любіць ён бясконца…
Ад бяды не ўратаваць
Земляка пахмеллем.
Час яму любоў парваць
Са змяіным зеллем.

Нупрэйчык Галіна,г. Клецкскачать dle 11.3
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики