|
СПАТКАННЕ
Неяк бабка Лізавета Трапіла ва ўнівермаг, Каб набыць ёй тое-гэта, Паглядзець на новы гмах. Заіскрыліся тут вочы: Прыгажосць — як ні зірні — І навокал, нібы ўночы, Ззяюць жвавыя агні. Нечакана бабка бачыць, Пры святле іскрыстым бра, Да яе папросту крочыць Яе меншая сястра. Ад здзіўлення анямела — Нечаканасць, нават спуд, Толькі і сказаць паспела: — Божухна, і Люба тут! Вось пашчасціла, дарэчы, Год не бачыла яе, Лёс цудоўны чалавечы — Не прадбачыш і ў сне. Радасці было нямала, Хвалявання не стрымаць, Рукі ўшыркі раскідала, Паляцела цалаваць. Ды з увагі ўпусціла Свайго зроку слабіну, Лобам трапна ўляпіла Ў люстраваную сцяну. Адышлася, нешта шэпча, І ў лоб сабе дзяўбе: — Вось якая, недарэка, Я ж убачыла сябе! Мароз Галіна (г. Лагойск)
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|