ГУМАРЫСТЫЧНЫЯ ЗАМАЛЁЎКІ
Калi хораша у шынку

Хмурна жонцы, плачуць дзеці,
Многа крыўды на вяку.
У кішэнях свішча вецер,
Хораша калі ў шынку.

Хадорына гора

І не суша, і не мора —
І такое з году ў год.
Невядома што ў Хадоры:
Ці то поплаў, ці гарод?

Рэiнкарнацыя

Ты была калісьці кветкаю —
Ад цябе такі прыемны пах!
Асалодаю нам з дзеткамі —
Каб пах ежы быў і ў чыгунах.

Практычнасць

Хіба ёсць праблемы вечныя? —
Разважае сабе зяць.
Хочаш з салам быць, яечняю —
Дык да цешчы трэба джгаць.

Не да кахання

Не зманіў табе я аніразу.
І ад чараў, пэўна, нам не млець.
Калі жонкай станеш мне — адразу
Цешча ў мяне з’явіцца і цесць…

Логiка гультая

«Хоць няўежна, дык улежна» —
Суцяшаў сябе гультай.
Мёрз, але зімою снежнай
Ён не бег па дровы ў гай.

Рунцэвіч Уладзімір, г. Мар’іна Горка, Пухавіцкі раён
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики