ПІЦЬ ЦІ ЖЫЦЬ?
Хоць не раз расла цана,
П’юць, пакуль не ўбачаць дна.
П’юць у абед і жлукцяць зранку,
Да заходу ад світанку.
Чаркі п’юцца і на свята,
І ў горы іх багата.
На памінках і вяселлі
Прагна п’юць дурное зелле.
Чаркі разам падымаюць,
За адной адну куляюць!

Калі б толькі пры застоллі
Мелі гэтае раздолле.
П’юць у лесе, пьюць у парку,
Ды каб хоць бы браліскварку!
Пасядзелі закусілі,
Аб жыцці пагаманілі.
Дык жа не! Хлабышчуць пойла
Дзе стаяць, як быдла ў стойле.
Хоць бы добра запівалі —
Можа б, менш ванітавалі…

Не зап’юць і не закусяць —
Ап’янець урэшце мусяць.
На бягу гарэлкі — шась,
Ну а потым — твар у гразь!
Заліваюць да паўсмерці,
У вачах аж скачуць чэрці…
Гора ў доме, на рабоце —
Патанаюць, бы ў балоце.

Усе мяркуюць: — Што рабіць?
Дык вучыцца трэба піць!
Піць павольна, з хлебам-соллю,
А не так — па завуголлях.
Піць з сябрамі ды на свята.
Не з свіннёй за панібрата.
Піць гарэлку, не «чарніла»,
Бо ўсю ў ім страціш сілу.
Лепш за ўсё — зусім не піць,
Толькі цяжка так зрабіць.

Не дабіліся той моды
Мы ад нашага народу…
Можа, з часам што і будзе,
Разумней як стануць людзі…
Хто ж уцягнецца ў п’янку,
Піць хто стане проста зранку —
Страціць розум і павагу,
Усе забудуць бедалагу.

Чалавечы гонар трэба
Берагчы, як лусту хлеба,
Бо хто згубіць,
ужо не знойдзе —
І жыццё ўсё марна пройдзе:
Кінуць жонка і сябры,
Малады ты ці стары.

І не дзіва. Мусяць кінуць —
Не сям’і ж з ім разам гінуць!
Не жыве ён, а існу?е,
Толькі нервы ўсім марнуе.
У жыцці мо шмат чаго
Застанецца ад яго?
Толькі пах мо перагару,
Успамянуць мо як пачвару…
Так і згіне недарэка —
Чаркай
змыла
чалавека!

Жылко Уладзімір, г. Нясвіжскачать dle 11.3
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики