БЕЛАРУСКІЯ НЕНАРОДНЫЯ ЗАМОВЫ
Ад пахмелля
Баба — з возу. З носа — юшка.
Ціск сусветны вочы плюшчыць.
Знікні, ноч, з мазгоў на золку!
Не трашчы, мая галоўка!

Ад кашлю
Выйдзі, сонейка гарачае!
Сціхні, лаянка сабачая!
Гэць у будку, пустабрэхі, —
Я не буду болей кэрхаць!

Ад зубнога болю
Неба хмарай крывіцца,
Нібы ма?е сківіцы.
Ці налева, ці направа —
Выйдзі, боль, з зубоў дзіравых!

Ад свінога грыпу
Небяспечную заразу
Тузік хай парве адразу,
Нібы грэлку на анучы!
Здохні-здохні, грып парсючы!

Ад ікаўкі
Дзень з мяне рагочуць людзі —
Злая трасца шчэміць грудзі!
Шыты быў не лыкам я —
Сыдзі-сыдзі, ікаўка!

Ад касавокасці
Рукі ў гору, вочы ў бокі.
А чаму ж я касавокі?
Спіртам развяду ваду —
Вочы разам зноў звяду!

Ад рожы
Ёлы-палы! Палы-ёлы!
Сёння я дурны і квёлы!
Заўтра буду я прыгожым! —
Знікні рожа з маёй рожы!

Ад нячыстай сілы
Конь стары, аднак упарты —
Кожны дзень павагі варты.
Хай капытам лясне сівы
Па рагам нячыстай сілы!

Ад харчовага атручвання
Добры дзядзечка-памежнік,
Барані ад брыдкай ежы!
Хай не звяжа кішкі ў скрутак
Мне харчовая атрута!

Ад каларадскага жука
Наляцела, нібы хмара,
Паласатая пачвара.
Каб цябе пабіла градам!
Гэць дамоў — у Каларада!

Ад храпу
Сярод ночы сэрца ёкне —
Быццам шкло трасецца ў вокнах!
Гэты нонсэнс не лячу я:
Мне ўсё роўна — я ж не чую!

Ад падаткаў
Раптам стала ціха-ціха —
Па краіне ходзіць ліха.
Хай маёй не знойдуць хаткі
Звар’яцелыя падаткі!

Ад бяссонніцы
Ноч калыша, нібы маці:
«Трэба спаці… Трэба спаці…»
Гіпнатычна шэпча сыць:
«Спі, пакуль краіна спіць…»

На грошы
На двары зіма ці лета?
Марай я адной сагрэты:
Хай грызуць мяне, як вошы,
Кожны дзень дурныя грошы!

Ад прусакоў
Вечар млявы і нікчэмны —
Пляскаць тапкамі дарэмна!
Тупай дружна ў агарод,
Прусаковы карагод!

Ад зайздрасці
Сонца ззяе ўсім «за так» —
Ці рубель ты, ці пятак.
Позірк дрэнны, сыдзі ў ноч —
Мне кішэню не суроч!

Ад шаленства
Дурань лаецца на вецер.
Абібок — на ўсё на свеце.
Захіні, Гасподзь, з маленства
Ад такога вось шаленства!

Ад педыкулёзу
Сярод ночы праз мазгі
Быццам думкі папаўзлі…
Зранку ўсё шампунем змыю,
Каб не поўзалі дурныя.

Ад заікання
Ад спалоху ці знянацку
На зубах язык запляскаў.
Як маланкаю ў балоце,
Супакойся, рэха ў роце!

Ад радыкуліту
Што за жарты?! Што за здзекі?!
Не дапамагаюць лекі!
Паспрыяй, святы Мікола,
Спіну каб не гнула ў кола!

Ад сурокаў
Не хавайся! Не хлусі!
Бог — не фраер. Бачыць усіх!
Хай таму заплюшчыць вочы,
Хто надумаў нас сурочыць!

Ад жаночай здрады
Лезе кальцый праз макушку.
Збаві, Божа, ад мянушкі!
Каб не клікалі ўздагон
Ні «аленем», ні «казлом»!

Ад міліцыянераў
У белы дзень ды з цёмным півам
Мы схаваемся ў крапі?ву,
Не схапілі каб за транты
Нас хлапцы-міліціянты!

Марозаў Аляксандр, г. Смалявічыскачать dle 11.3
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики