ВІРТУАЛЬНЫЯ ХАРЧЫ
Віртуальныя прасторы
Ён штурмуе цэлы год.
Не глядзіць, што дома гора —
Не ўзараны агарод.
Гэта справа пачакае.
У музей хай скача конь.
Грозны робат наступае!
Стой! Назад! Агонь! Агонь!
Халадзільнік згаладаўся,
Нож без працы затупеў,
Дах цячэ, замок зламаўся,
Са сцяны карніз зляцеў.
Гаспадар у інтэрнэце
Шпарка вострыць інтэлект.
Не цікавяць жонка, дзеці…
Усур’ёз завіс суб’ект.
Ён з ноўтбука не выходзіць,
Хоць ты плач або крычы.
Час настаў яму знаходзіць
Віртуальныя харчы!

Нупрэйчык Галіна, г. Клецкскачать dle 11.3
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики