НЕБЯСПЕЧНАЯ ПАРАДА
Адзін пранырлівы гусак
Даваў другім парады.
Шаптаў нясушцы: «Чорны грак
Табе заўсёды рады…»
Вучыў свінню: «Ясі не так —
Глядзі, як растлусцела!
Клявала б зерне — і мастак
Тваё ўсхваліў бы цела!»
Пытаўся ў шэранькай казы:
«Адкуль такія рогі?
Мужык, напэўна, да лісы
Паабіваў парогі?»
Нарэшце ў полі стрэў быка,
Прыняўшы за карову…
Яго, нібыта блазнюка,
Зняважыў дрэнным словам.
Прамовіў: «Свісне салавей —
Прыходзь на луг, карова.
А бык жа твой — няма дурней!
Хоць з выгляду суровы».
А потым дзюбай за нагу
Быка схапіў гулліва,
А той закінуў на бягу
Гуся на дуб імкліва.
Вісіць дарадчык на суку —
Не мае злезці моцы,
Замест «га-га» крычыць «ку-ку»,
Ад жаху плюшчыць вочы.
Бывае, што такі гусак
І між людзей гуляе.
Заўвагі ён даваць мастак,
Ды розуму не мае.

Круглік Людміла, г. Дзяржынскскачать dle 11.3
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики