ЖАХ
Б’е сярпом маланка з неба,
Ланцугамі хвошча дождж.
Я на лузе сена грэбла,
Ды забавілася штось.
Граблі ў копку захавала,
Вузкай сцежкай — драпака.
Так у маленстве ўцякала
Ад шчыпа?кі-гусака.
Як з вядра вада ільецца,
Вецер жудасна шуміць,
Неба трэснула, здаецца,
Ды па швах далей трашчыць.
Жах бярэ, скажу вам, людзі,
Як маланка палыхне!
«Ойча наш, —хрышчу я грудзі —
Ой, ратуй, ратуй мяне!
Думкіскачуць чарадою:
Мо патоп ізноў які?
Залівае твар вадою,
Ліжуць цела раўчукі.
І грахі ўсе паўзгадала
Ды пакаялася ўраз:
Назбірала іх нямала,
Бо лічыла доўгі час…
Дзверы ў хату зачыніла
Ды напаў знянацку смех:
Не дурная, бо стаіла
За душой адзін свой грэх…

Журава-Антанюк Людміла, г. Старыя Дарогіскачать dle 11.3
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики