ПАЭТЫЧНАЯ КУХНЯ
– памый, калі ласка, посуд –
кажа жонка паэту.
– я думаў скончыць вершык.
– ды гэта на пару хвілін.
– а як жа ж… вершык?
– я зранку да вечара, як катаржанка,
на гэтай трыклятае кухні –
зварыць абед і падлогу памыць
пакласці дзіця і памыць галаву
а сёння я напрала столькі бялізны,
што хопіць на цэлае войска,
паглядзі – мае рукі
шорсткія, нібы шмаргель.
памый посуд кажу!
ды калі ты наогул штосьці рабіў?
у лазенцы хутка абваліцца мыйніца,
а зэдлік хістаецца так,
што можна званітваць,
нібы ў гойданку на караблі.
памый жа нарэшце посуд –
апошняе папярэджанне!
– добра – кажа паэт –
але ж ведай:
ты забіла верш,
і я ўсім скажу –
мая жонка забіла верш!
цябе пакараюць прылюдна,
бо ты папусціла злачынства –
хаця ведаеш,
я пакараю цябе іначай.
вазьму й напішу паэму
пра тое, як ты, мая жонка
забіла верш
паэт пайшоў пісаць паэму

таго вечара паэзія не пацярпела.
паэт і ягоная жонка
таксама жывыя й здаровыя.
толькі няшчасны, закінуты посуд
і па сёння плеснее ў мыйніцы.

Емяльянаў-Шыловіч Алесь (п. Бараўляны, Мінскі раён)скачать dle 11.3
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики