КАХАННЕ БАБЫЛЯ
Неяк раз стары бабыль
Спадабаў жанчыну.
Кажа: «Мужа лепей кінь.
Падару хаціну.
З’едзем, любачка мая,
Жыць мы да сталіцы.
Колькі часу я чакаў,
Трэба ажаніцца!»
Ціснецца да маладзіцы,
Як сляпы да плоту.
Хоча з ёю разагнаць
Тую адзіноту.
Кажа: «Сонейка маё,
Маю я кватэру.
У кватэры ёсць усё,
Ды няма даверу.
Хоць раней я да жанчын
І не заляцаўся,
У такую вось, як ты,
Моцна закахаўся.
Ёмкіх прагну маладзіц,
Каб было прыгрэцца.
А да жонкі да худой
Цела не хінецца.
Будзеш дома ты сядзець,
Быццам тая пава,
Мне сняданкі гатаваць —
Вось і ўся забава.
Я ж табе аддам усё:
Сэрца і даляры».
Так і хочацца сказаць:
«Дзе тут акуляры?
Начапі ды паглядзі,
Перш чым заляцацца.
Бо з табой трухлявы пень
Можа параўнацца.
А ці здужыш, як дзяцюк,
Моцна цалавацца
Ды з малодкаю сваёй
Ноччу забаўляцца?
Хоць запрэш ты на замок
Жонку маладую,
Сігане цераз вакно
І пакажа дулю».
А мараль — яна такая:
Не па Сеньку шапка.
Бо табе даўно, дзядуля,
Не патрэбна бабка.

Валасевіч Людміла, г. Барысаў
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики