ГОД МАЛПЫ
Малпа рукі пацірала:
— У рэшце рэшт настаў мой год,
Вось пацешуся нямала —
Усё зраблю наадварот!
Пры Казе сядзелі ціха,
«Усё пучком» і там, і тут,
Я ж, вядомае ўсім ліха —
Мне патрэбен «Галівуд».
У мазгі што лясне зранку —
Паняслося, не стрымаць:
То каму ўзвышу планку,
То ў каго пачну пляваць.
Захачу, падвышу кошты,
Захачу, нап’юся «ў хлам»,
І падман дашлю вам з пошты,
Што ўсім даўгі аддам.
Нагуляюся з далярам —
Лётаць будзе ўверх і ўніз,
Развітальную базарам
Падарую ўсмешку «Чы-ыз».
А захочацца — спадніцу
Да вушэй магу задраць,
І ў вёсках, і ў сталіцы,
Што пад ёю, паказаць.
Гэты год усім кірую,
Не жыццё, а смаката,
І да слёз сябе люблю я
З галавы і да хваста.

Мароз Галіна (г. Лагойск)
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики