БЫК І ІНДЫК
Байка

Бык у двары стаяў панура,
у задуменні. Па-над шыяй бурай,
там, дзе звінеў ланцуг,
раілася штук сорак Мух;
сеў Матылёк на рог;
хадзілі куры каля самых ног;
і разважала Кацяня амаль пад капытом:
— Прыгожы, мяккі… Пахне малаком…
Напэўна, мой сваяк.
А здаравяк!..
І Кацяня ціхутка
пацерлася аб Быкаву нагу бачком бялюткім.
Ды тут Індык спакой парушыў:
— Ах, баязліўцы! Ах, заечыя вы душы!
Ото ж ідылія ды раўнавага!
Ото ж Быку ад вас павага!
І чым яе ён заслужыў?
Нідзе нікога нават не набіў!
Ні з кім ніколі не хацеў сварыцца!
Няйнакш, ён вас баіцца!
Бугай! Гультай! Інтрыгі ас!
Ды ён жа проста дурыць вас!
Ах ты, ваўчына пад аўчынай!
Бычына…
І неактыўны, і асацыяльны.
А яшчэ лічыцца гігантам сэксуальным!..
Вось я ў гарэме — Бог! То не павер’е.
А ўжо ж якое маю пер’е!
Я выведу цябе на чыстую ваду!
Вось толькі пеўня прывяду!
Тут злёгку Бык хвастом махнуў…
Індык — ажно на грушу сігануў.

Мялешка Лілія (г.Клецк)скачать dle 11.3
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики