ЛЯНОТА
Пад ляжачы камень вада не цячэ.
Прымаўка

У адной вясковай хаце
Пражывае дзеўка Каця.
Не сказаць, што абібока…
Ад ляноты ж недалёка.
Ды пры гэтым нашай Каці
Мець хацелася багацце…
А да працы і навукі
Не ляжалі дзеўкі рукі.
Снег сышоў, вясна ў прыродзе,
Людзі ў полі і ў гародзе.
Дзеўка наша — на канапе
Пазяхае смачна зяпай.
Вось і лецейка настала —
А дзяўчыне справы мала.
Здагадаліся, дзе Каця?
На канапе ў роднай хаце.
Цераз плот паўзе крапі?ва,
Але гэта і не дзіва…
Раптам скончыліся грошы.
Што рабіць, хто дапаможа?
Выйшла з хаты перад ноччу
І да брата шпарка крочыць…
У таго ж не вельмі густа —
Толькі сала і капуста.
Брат ёсць брат — шкада дзяўчыну…
Пуста ў хаце? Ёсць прычына?
— Паспрыяць табе я рады.
Ды спярша прымі параду:
Хопіць марыць пра багацце,
Лепш памый падлогу ў хаце,
Бульбу вырасці ў гародзе…
Ды не патурай ляноце!
Толькі праца дапаможа
Мець заўсёды ў хаце грошы.
Ад ляноты, мне паверце,
Можна нават і памерці.

Круглік Людміла, г. Дзяржынск
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики