|
СIЛIКОНАВЫЯ ДВАЙНIКI
Штодня, як тэлевізар уключыш, Каб фільм цікавы паглядзець, Ты разглядаць такое мусіш — Без смеху нельга пасядзець. Сядзяць у студыях жанчыны, Нібыта маці ў іх адна: Разрэз вачэй, насы і спіны Зрабілі быццам з валакна. А вусны ў іх, нібы каўбасы, І нешта плямчаць, і жуюць, І твары іх, нібыта маскі, Ружовым грымам аддаюць. Зубоў аднолькавыя нізкі Праз вусны тоўстыя відаць, І позірк задуменна-слізкі, Каб разумелі: гэта — знаць! з кашуляў грудзі выпіраюць, На шыях камяні зіхцяць… Вось што бабулі вытвараюць, Каб маладымі выглядаць! Ад сіліконавых усмешак, Ад сіліконавых грудзей Яны падобныя пацешна На сіліконавых людзей. За грошы сёння іх штампуюць, Каб старасць гэтым адагнаць. Яны сляпыя ці не чуюць: Такімі будуць… паміраць. Бабко-Аляшкевіч Валянціна, г. Салігорск
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|