У ДАРОЗЕ
Летні дзень васьмідзясятых,
Ехаў з Крупак я дахаты,
Мчалі хутка мы на «ПАЗе»
Па Халопенскай па трасе.
Злева — з торбаю дзядуля:
З ранку дзед кудысьці «ру́ліў»,
Булькатала ў торбе штосьці,
Мабыць, ехаў дзед у госці.
Справа — жвавая бабуля,
Везла яйкі і цыбулю,
Бабка з цёткай балбатала
Ды рукамі ўсё махала.
Магнітола працавала,
Ціха музыка гучала,
Добраю была дарога…
Дык усё было б нічога —
Раптам выскачыў сабака —
Мо бяздомны небарака, —
Стаў як пень сярод дарогі,
Прыпыніўся ад знямогі.
Ціскануў шафёр на тормаз.
Пасажыры ўсе — у голас.
Паляцела торба дзеда,
Я ляцеў, куды — не ведаў.
Сумнай рыфмай гэтай байкі
І яечней сталі яйкі,
Лепей тут сказаць: дарэчы,
Сталі кучай людзі, рэчы.
Як запахла самагонкай,
Бедалага дзед завойкаў.
Бабка жаласна стагнала:
«Узяла б, дурная, сала…»
Пасажыры екаталі —
Гузакоў панабівалі.
Я палез збіраць бабулі
Пад сядзеннямі цыбулю.
Дзед прыняў, як ніндзя, стойку,
Ды завёў з шафёрам бойку,
А віною быў сабака,
Дахадзяга-небарака…
Атрымалася здарэнне
Не маштабнага значэння…
Дзед бубніў пад нос ад злосці:
«Ды здаліся тыя госці…»
Торба больш не булькатала,
Толькі, змокшы, бразгатала,
Бабка больш не балбатала
І рукамі не махала…
Сэнс маёй няхітрай байкі:
Беражыце, бабкі, яйкі.
А дзядам наказ: «Глядзіце,
Самагонку не ганіце».

Макаревич Борис, г. Крупки
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики