КАЛУН I КРУГЛЯК
Байка

Хваліўся перад дровамі Кругляк:
— Мяне не раскалоць ніяк!
Шмат спрабавалі, ды не здолеў
Ніхто! Ніколі!
Так любаваўся ён сабой — Кругляк-спявун.
Тут у кампанію зайшоў Калун.
Агледзеў госця новага Кругляк…
Аблаяў усяляк:
— Прыйшоў, няйначай, ты са мною разбірацца?
Дарэмная то праца!
Ніхто не справіўся і металічнай сарцавінай
з маёй магутнаю драўнінай.
Ніякія Клінкі, ні Пілы, ні Сякеры
адолець не змаглі, бадай, на іх халера!
Хоць з тонкай падыходзілі работай —
рэтыраваліся з маркотай.
А то ж былі — дай Божа! — інструменты!
Інтэлігенты…
Былі тут Косы, Пікі і Сярпы.
А ты ж — тупы!
Калун на пару крокаў адышоўся…
Узляцеў абух! — Кругляк і раскалоўся.
Не ганарыўся б гэтак ты, брахун!
На кожнага ёсць свой Калун.

Мялешка Лілія, г. Клецк
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики