БАЙКА
Аднойчы Кот на плот забраўся.
Для тых, хто ўнізе, выхваляўся:
— Хто з вас, скажыце, тут, Каты,
Навуку адалець змаглі?
Вось я патрапіў учора ў школу,
Прайшоў там класы, калідоры.
У кожным класе затрымаўся!
Скажу вам — ведаў шмат набраўся:
Пра полюс, Баранцава мора
І нават пра біном Ньютона,
Пра Церак бурны, пра квадрат —
Камп’ютарны наведаў клас!
— Ого! — прамяўкалі каты, —
Навукі добра зведаў ты!
Сярод Катоў вучоней толькі ты!
Вось, прачытай на гэтым гаражы,
Што там за літары, скажы?
І змоўк тут Кот, ні «мэ», ні «бэ».
— Ці зразумела што табе?
Перш, чым хваліцца, павучаць,
Лепш навучыся сам чытаць!
Прызнанне
Усё чапляўся халасцяк
Да саліднай дамы:
— Ці не супраць, каб я тут
Распісаўся з вамі?
У сэрцы я нясу ўвесь час
Вобраз Ваш нязгасны,
Вось калье — яно для вас!
І пярсцёнак ясны!
Абяцаю Вас я век
На руках насіць, і
Вам зайдросціць, паклянуся,
Будуць маладзіцы!
— На руках? — спытала тая, —
Аж да самай смерці?
Дык сапраўдны жонку муж
Возіць вунь на «Бэнтлі!»

Ставер Эра, г. Салігорск

автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики