ЯНКА
Мужычок мой дарагі!
Мо ты ўстаў не з той нагі?
І чаго табе сварыцца.
Можа, хочаш пахмяліцца? —
Жонка мужа свайго гладзіць —
Учора ён пад плотам лазіў.
Падняла яго Марыся,
Ну а сёння — хоць тапіся!
Піў нямала, усім назло,
Ды здароўе падвяло.
І цяпер ён піць не можа.
Ад «яе» скрывела рожа,
Печань ные ледзь жывая,
Ды іжонка данімае:
— Дзе ж палучку ты падзеў,
Ці прапіў, ці мо праеў?
А палучка ўся прапала,
І было яе замала.
Браў гарэлку ў магазіне,
Вінаваты сотню Зіне.
Заракаўся, што не будзе,
А зірне — ну п’юць жа людзі!
Каб ад мас не адрывацца,
Мусіць Янка напівацца.

Наўчанкова Альдонія, г. Клецк
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики