ЗМЕЙ
Руплівы час інтрыгі плёў
І множыў род змяіны.
Усе вужы з лясоў, з палёў
Паўзлі на імяніны.
Казалі, нарадзіўся маг,
Ён знішчыць злое племя.
А маг – праездам у гасцях –
Пасеяў маку семя.
Тут не ўзышоў чырвоны мак,
Цякуць гарэлкі рэкі.
Пачулі многія ў ёй смак.
Атрута, а ім – лекі.
Той маг, што вылечыць народ,
Яшчэ не нарадзіўся.
Чакае люд каторы год,
А змей крыві напіўся!
Глядзяць прыхільна на яго
Мясцовыя ўлады.
Цікава ім: а хто – каго?
Відаць, за змея рады.

Наўчанкова Альдонія, г. Клецк
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики