СЯБРОУКI
Валя, Воля, Ліля, Лёля
Не сумуюць аніколі,
Бо на лаўцы кожны вечар
Ладзяць важныя сустрэчы.
Пра сяльчан гамоняць цёткі,
Мыюць косткі, водзяць плёткі.
Што пачуюць — абмяркуюць,
Перамелюць, пасмакуюць,
Хто развёўся, ажаніўся,
Па-за шлюбам нарадзіўся.
Хто ў камерцыю падаўся,
Іншы спіўся ці згуляўся.
Тая ў дзеўках засталася,
Тая з трэцім не ўжылася.
Тут навінаў б’е крыніца —
Каламутная вадзіца.
Да чужога справаў многа,
Асабістага — нічога.
Мабыць, трэба прыпыніцца —
Пра сябе паклапаціцца.
Залаты уло у
«Кінь, Мікола, байкі-вершы.
Сытым з іх не станеш, не-е.
Мой занятак значна лепшы,
Трэба прыклад браць з мяне.
Нават ноччу я працую.
Ёсць катэдж і «Джып» круты.
Сеткай рыбку залатую
Паспрабуй лавіць і ты.
Гумарэскі хто чытае?
І прыбытку з кніг няма.
Справа гэтая пустая.
Сушыш ты мазгі дарма».
Адказаў Мікола Ваню:
«Не па сцежцы нам з табой.
Браканьераў ушчуваю
Шчырай працаю сваёй.
Сеткай рыбу не цягаю,
Што сыцее дзесь на дне…
Словы ў кошыкі збіраю —
Вось багацце для мяне!»

Нупрэйчык (Плакса) Галіна, г. Клецк
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики