ПАМIРАЦЬ, ДЫК РАЗАМ
Лiчыў гады, ды з лiку збiўся,
Усе, як кажуць, «дагары».
Нiбыта ўчора нарадзiўся,
А сёння я — ужо стары.
Гадкоў было мне пад пятнаццаць,
Калi ў людзi я пайшоў.
Жанiўся — трохі больш за дваццаць,
I ўжо да пенсii дайшоў.
А колькi зараз засталося
Зямельку родную таптаць?
Сядзiць стары i так галосiць:
«З сабой старую трэба браць».
Нам цеснавата ў ямцы будзе,
Патрэбна будзе дзве капаць.
Ды як я ёй адтуль на блюдзе
Сняданак буду падаваць?
Яна ж, разбэшчаная мною,
Сябе не зможа пракармiць.
Кладзiце ўнiз, а я над ёю…
А мо нам лепш застацца жыць?

Хадневіч Любоў, г. Лагойск
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики